Беларускія сінхраністкі адкрылі спаборніцкую праграму I Еўрапейскіх гульняў у Баку

12 июня 2015

Беларускія сінхраністкі Ганна Шульгіна і Дамініка Цыплакова адкрылі спаборніцкую праграму першых у гісторыі Еўрапейскіх гульняў у Баку. У папярэдніх спаборніцтвах нашы дзяўчаты набралі восьмую суму балаў і здолелі прабіцца ў фінал, які пройдзе 15 чэрвеня. Сёння ў кваліфікацыі адвольнай праграмы выступіць і беларуская каманда.