Беларускія шахматысты згулялі ўнічыю са зборнай ЗША

22 июня 2017

Беларускія шахматысты згулялі ўнічыю са зборнай ЗША на камандным чэмпіянаце свету ў Ханты-Мансійску, вынік супрацьстаяння - 2:2. Пасля пяці тураў лідзіруе каманда Расіі, другую пазіцыю займаюць кітайцы, замыкаюць тройку лідараў польскія шахматысты. Беларусы пакуль дзявятыя. Заўтра наша каманда сустрэнецца з сапернікамі з Нарвегіі.