Беларускія зборныя не выйшлі ў васьмёрку лепшых на камандным чэмпіянаце Еўропы па настольным тэнісе

15 сентября 2017

Мужчынскі калектыў у заключным туры групавога этапа саступіў Германіі. Павел Платонаў, Глеб Шамрук і Кірыл Барабанаў - усе трое саступілі ў сустрэчах з апанентамі. Беларусы чацвёртыя ў групе A, паспрачаюцца за месцы з 9-га па 16-е.

За аналагічныя пазіцыі паспрачаецца жаночая каманда. Зборная ў складзе Вікторыі Паўловіч, Дар'і Трыгалас і Надзеі Багданавай завяршыла выступленне паражэннем ад саперніц з Польшчы.