Больш за сто ўдзельнікаў з адзінаццаці краін - Мінск у гэтыя дні прымае Міжнародны турнір катэгорыі А па самба на прызы Прэзідэнта Беларусі. Прывітанне ўдзельнікам прэстыжных спаборніцтваў накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, пажадаўшы ўсім спартсменам моцнага здароўя, яркіх і відовішчных паядынкаў, незабыўных уражанняў ад турніру і беларускай сталіцы.
Трэнерскі штаб нашай зборнай расцэньвае гэты старт як магчымасць праверыць сілы атлетаў перад чэмпіянатам свету, планетарны форум у лістападзе рыхтуецца прыняць Казахстан. Сёння ж нашы самбісты ўзялі на "Чыжоўка-Арэне" 17 узнагарод, з іх пяць залатых. Сёлета від спорту быў прыняты ў алімпійскую сям'ю. Чакаецца, што дэбютнымі для самба стануць Гульні ў Лос-Анджэлесе ў 2028 годзе.
Беларускія самбісты нязменна дэманструюць выдатныя вынікі на буйных міжнародных стартах. Летась на чэмпіянаце свету наша зборная стала другой у медальным заліку, пусціўшы наперад толькі расіян. Тады з планетарнага форуму мы прывезлі 8 медалёў, два з якіх вышэйшай пробы.













