Беларускія пяціборцы выйгралі серабро ў змяшанай эстафеце на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы

5 июня 2019

Беларускія пяціборцы выйгралі серабро ў змяшанай эстафеце на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы, які  гэтымі днямі праходзіць у Польшчы. На другую прыступку п'едэстала пашаны падняліся Мікіта Гарнастаеў і Кацярына Сукора. Беларусы выйгралі верхавую язду і ўвайшлі ў лік лідараў у іншых дысцыплінах.