Беларускія пяціборцы вярнуліся з этапа Кубка свету ў Сафіі

21 апреля 2021

Этап Кубка свету ў Сафіі прынёс зборнай Беларусі два медалі. Як адзначыў галоўны трэнер, праявілі сябе не толькі дзяўчаты, але і мужчынская палова каманды. Акрамя бронзы Анастасіі Пракапенкі, нагадаем, серабро заваяваў Ілья Палазкоў, які ў тым ліку працягвае змагацца за алімпійскую ліцэнзію ў Токіа.

Наступным стартам для беларускіх пяціборцаў стане фінал Кубка свету, які пройдзе ў сярэдзіне мая ў Сеуле. Рэйтынгавыя ачкі будуць набірацца і на чэмпіянаце планеты ў Каіры ў пачатку чэрвеня. Акрамя гэтага, імянныя квоты атрымаюць трыумфатары сусветнага старту.