Сёлета Венгрыя прыняла не толькі клубнае спаборніцтва, але і спартыўнае шоу Міжнароднай лігі плавання. Нашу краіну прадстаўлялі 4 спартсмены. Найбольш паспяхова выступілі Ілья Шымановіч і Анастасія Шкурдай. У складзе клуба "Энерджы Стандарт" яны занялі другое месца.
Нашым плыўцам удалося абнавіць 11 нацыянальных рэкордаў. Шкурдай перапісала юнацкі рэкорд свету на стаметроўцы батэрфляем, а Шымановіч двойчы пабіў сваё ж еўрапейскае дасягненне на стаметроўцы брасам. Адзначым, у Будапешце плыўцы спаборнічалі на кароткай вадзе.













