Беларускія плыўцы вярнуліся з чэмпіянату свету ў Барселоне

6 Жніўня 2013

Галоўная надзея мужчынскага беларускага плавання Яўген Цуркін разам з камандай вярнуўся з чэмпіянату свету ў Барселоне. 22-гадовы гамяльчанін там устанавіў тры нацыянальныя рэкорды. Прычым у фінальным заплыве на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем стаў шостым. І толькі долі секунды аддзялілі беларуса ад п'едэстала.


Трэнеры ўскладаюць вялікія надзеі на Цуркіна, бо ў мужчынскім плаванні, у адрозненне ад жаночага, нам пакуль пахваліцца няма чым. К Алімпіядзе ў Рыа 2016 года ў Яўгена будзе залаты ўзрост для плыўца - 25 гадоў.




Папулярныя

Рэкамендуемыя