Беларускія плыўцы ўстанавілі два нацыянальныя рэкорды ў Латвіі

2 марта 2021

43 узнагароды і 2 нацыянальныя рэкорды. Паспяхова выступілі беларускія плыўцы на Адкрытым чэмпіянаце Латвіі. Аліна Змушко перапісала наша дасягненне ў фінальным заплыве дыстанцыі 200 метраў брасам - 2 хвіліны 25,93 секунды. У Аліны - золата, таксама першай яна стала ў складзе нашай камбінаванай жаночай эстафеты разам з Анастасіяй Куляшовай, Аксанай Дзямідавай і Анастасіяй Каракоўскай. У гэтай дысцыпліне таксама быў перапісаны нацыянальны рэкорд - 4 хвіліны 9,72 секунды. Усяго на рахунку нашай каманды 22 узнагароды вышэйшай вартасці.