Беларускія парашутысты сталі лепшымі ў свеце

28 октября 2013

Гэтае ганаровае званне прывезла з кітайскага горада Кіянглай зборная Узброеных Сіл. Удвая прыемна, што золата заваявала жаночая каманда. П'едэстал з нашай краінай падзялілі Кітай і Расія. Бліскуча выступілі і мужчыны. Яны размясцілася на другой пазіцыі, саступіўшы першынство Францыі і пакінуўшы ззаду Германію. У барацьбе за тытул чэмпіёнаў свету беларусы спаборнічалі ў скачках на дакладнасць. Для перамогі неабходна было з кіламетровай вышыні прызямліцца на пункт не больш за 2 сантыметры ў дыяметры. Затым армейцы прадэманстравалі майстэрства ў індывідуальных і групавых акрабатычных скачках з вышыні да 3200 метраў.


У індывідуальнай праграме ў прыгожай паловы серабро і бронза. Сярод мужчын абсалютным чэмпіёнам стаў сяржант Антон Гурыновіч. Ён атрымаў залаты медаль у дваяборстве. А гэта, па словах парашутыстаў, самая прэстыжная ўзнагарода сусветнага першынства. Годна выступілі і юніёры. У іх на рахунку дзве залатыя ўзнагароды, серабро і бронза. Усяго ў скарбонцы беларусаў трынаццаць медалёў, шэсць з якіх - залатыя.