Беларускія паралімпійцы ўжо ў першы спаборніцкі дзень б'юць рэкорды

8 сентября 2016

Адна з галоўных нашых надзей на Рыа і герой Лондана Ігар Бокі абнавіў дасягненне Паралімпійскіх гульняў на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем - зараз гэта 54 хвіліны і 54 секунды. Праўда, папярэдні рэкорд, усталяваны чатыры гады таму, таксама належаў беларускаму спартсмену. З лепшым часам Бокі выйшаў у фінал, дзе пазмагаецца за чарговы, сёмы ў сваёй кар'еры медаль Паралімпіяды. У Лондане Бокі ўзяў пяць залатых і адну сярэбраную ўзнагароду. Фінальны заплыў на стаметроўцы батэрфляем пройдзе сёння ноччу па беларускім часе ў 01:32.