Беларускія майстры скачкоў на батуце з трыумфам вярнуліся ў Мінск з чэмпіянату Еўропы

5 апреля 2016

Беларускія майстры скачкоў на батуце з трыумфам вярнуліся ў Мінск з чэмпіянату Еўропы, што праходзіў у іспанскім Вальядалідзе. У нацыянальным аэрапорце спартсменаў сустракалі балельшчыкі і здымачная група Агенцтва тэленавін.

Уладальнікам дзвюх залатых узнагарод стаў Уладзіслаў Ганчароў. Яму не было роўных у індывідуальных скачках. А ў пары з Мікалаем Казаком Уладзіслаў заваяваў золата ў сінхронных скачках. У камандным турніры мужчынская зборная Беларусі стала сярэбраным прызёрам. У спаборніцтвах сярод жанчын на п'едэстал узнімалася Ганна Гарчонак: серабро ў індывідуальных скачках.

Добра выступілі на чэмпіянаце Еўропы і юніёры. У камандным турніры мужчынская беларуская зборная стала лепшай, дзяўчаты на другім месцы.