Беларускія лучнікі заваявалі два медалі турніру Гран-пры Еўропы ў Бухарэсце
14 апреля 2019
У спаборніцтвах па стральбе з класічнага лука сярод жанчын самай моцнай аказалася наша Карына Казлоўская. Яна ў міксце з Кірылам Фірсавым узяла серабро. Нагадаем, стральба з лука ўваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў у Мінску, якія пройдуць у чэрвені.













