Беларускія лётчыкі ўпершыню выступяць на Армейскіх гульнях у Кітаі

11 июля 2017

Беларускія лётчыкі ўпершыню выступяць на Армейскіх гульнях у Кітаі, а каманда медыкаў паспаборнічае з найлепшымі камандамі ў Пецярбургу. Прэстыжныя спаборніцтвы для вайскоўцаў пройдуць з 29 ліпеня па 12 жніўня. У іх прымуць удзел амаль 30 краін. Пляцоўкі для спаборніцтваў - палігоны Беларусі, Расіі, Казахстана, Азербайджана і Кітая. Самы відовішчны этап - танкавы біятлон. Сёлета беларускую каманду прадставяць танкі Т-72 Б-3 з айчынным абсталяваннем. Дарэчы, сёлета нашы спецыялісты ўпершыню прымуць удзел і ў ваеннай эстафеце. Разам з баявымі навыкамі каманды пакажуць практычныя элементы па медыцыне. Міжнароднае першынство ў гэтай дысцыпліне пройдзе ў Пецярбургу, канкурэнтамі нашых байцоў стануць расіяне, казахі і два калектывы з Афрыкі.