Беларускія лёгкаатлеты ў першай лізе каманднага чэмпіянату Еўропы не выйшла ў элітны дывізіён

12 августа 2019

Выступленне зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы ў першай лізе каманднага чэмпіянату Еўропы атрымалася годным, аднак не дазволіла нашай камандзе выйсці ў элітны дывізіён. Напярэдадні ў нарвежскім Санднесе беларускія лёгкаатлеты змагаліся да апошняга за адзіную пуцёўку ў топ краін кантынента. У другі дзень высокі вынік паказалі Эльвіра Герман, Ірына Жук, Дар'я Барысевіч. Аднак першае месца ў выніковай табліцы ў Партугаліі. Беларусь - другая, з адставаннем на 21 бал.