Беларускія каманды выйшлі ў два фіналы ў эстафетах чэмпіянату Еўропы па плаванні

23 мая 2021

Жаночая эстафетная чацвёрка ў складзе трох Анастасій - Каракоўскай, Куляшовай і Шкурдай, а таксама Аліны Змушко з сёмым вынікам выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы ў камбінаванай эстафеце 4 па 100 метраў. Аналагічнага выніку дабіўся і наш мужчынскі квартэт - Яўген Цуркін, Віктар Стасяловіч, Ілья Шымановіч і Арцём Мачэкін. Вырашальныя заплывы зачыняць спаборніцкую праграму чэмпіянату Еўропы.