Беларускія клубы стартуюць у кваліфікацыі Лігі Еўропы

27 августа 2020
Сёння беларускія клубы стартуюць у кваліфікацыі Лігі Еўропы. Мінскае "Дынама" на сталічным стадыёне прыме польскі "Пяст".  Нагадаем, па рашэнні УЕФА ў рамках прафілактыкі каранавіруса сустрэчы праходзяць без гледачоў. Убачыць матч балельшчыкі змогуць на тэлеканале "Беларусь 5", стартавы свісток а 6-й гадзіне  вечара. Следам  у 20:30  таксама на нашым спартыўным канале пачнецца трансляцыя супрацьстаяння ў Салігорску. Мясцовы "Шахцёр" прыме малдаўскі "Сфынтул Георгэ". Нагадаем, раўнд у цяперашнім сезоне складаецца з аднаго матча. Барысаўскі БАТЭ пачне выступленне  на турніры з другога круга.