Беларускія клубы сёння ўступаюць у барацьбу ў Лізе Еўропы

11 Ліпеня 2019

Сёння адразу тры беларускія клубы стартуюць у другім па значнасці турніры Старога Свету - Лізе Еўропы. "Мінскае Дынама" гуляе ў Латвіі, "Віцебск" - у Фінляндыі, і толькі "Шахцёр"   праводзіць паядынак дома.

Павел Капуцкі ўжо ў Салігорску і гатовы распавесці, што адбываецца на арэне (прамое ўключэнне). Мы на стадыёне "Будаўнік". Горад рабочы, ды і да пачатку матча амаль гадзіна, таму трыбуны пустыя. І наогул аншлаг наўрад ці будзе. Чакаецца каля трох тысяч балельшчыкаў, пры ўмяшчальнасці 4200 і цане білетаў ад 2,5 да 5 рублёў.

Тыя, хто прыйшлі на гэты стадыён у суботу, пэўна, дагэтуль пад уражаннем. У матчы чэмпіянату Беларусі "Шахцёр" прымаў ФК "Мінск", два разы саступаў у ліку, але ў дадатковы час выгрыз тры ачкі. Бакай з пенальці, 3:2. Сёння ў саперніках - "паўліны". Менавіта гэтая птушка падсямейства фазанавых намаляваная на эмблеме мальтыйскага "Хіберніянса". У складзе шмат легіянераў з Сербіі і Бразіліі. Галоўны трэнер гаспадароў - Сяргей Ташуеў - не разлічвае на траўміраванага Бардачова і ўкраінскага легіянера Прыйму, а з-за чырвоных картак у леташнім супрацьстаянні з польскім "Лехам" дыскваліфікаваныя абаронца Рыбак і хаўбек Балановіч. Але "Шахцёр" усё роўна фаварыт! Па-першае, чэмпіянат Мальты стартуе толькі праз месяц, калі наш у разгары.

Па-другое, клас гульцоў беларускага клуба вышэй. Пачатак матча кваліфікацыі Лігі Еўропы "Шахцёр" - "Хіберніянс" у 20 гадзін. Прамая трансляцыя з Салігорска на "Беларусь 5".


Папулярныя

Рэкамендуемыя