Беларускія хакеісты адолелі Латвію на юніёрскім чэмпіянаце свету ў ЗША

30 апреля 2021

Пераможная навіна апошняй гадзіны прыйшла са  Злучаных Штатаў Амерыкі, дзе працягваецца юніёрскі чэмпіянат свету па хакеі. Зборная Беларусі атрымала сваю другую перамогу на турніры. На гэты раз у групавым раўндзе элітнага дывізіёна з лікам 6:2 пераможаны латвійцы. Дублем у паядынку адзначыўся Даніла Клімовіч. І гэтая перамога гарантавала камандзе Дзмітрыя Шульгі выхад у плэй-оф. Нагадаем, раней нашы хлопцы разграмілі швейцарцаў. Наступны паядынак - супраць канадцаў - беларуская каманда правядзе 2 мая а 4-й гадзіне раніцы па беларускім часе.