Беларускія і ізраільскія вадналыжнікі выступаюць на Адкрытым чэмпіянаце Беларусі за электрацягай

24 августа 2019

Камплект медалёў разыграюць сёння і заўтра беларускія і ізраільскія вадналыжнікі на Адкрытым чэмпіянаце Беларусі за электрацягай. Спаборніцтвы праходзяць пад Мінскам у акваторыі Пціч. Тут сабраліся лепшыя атлеты. Наша каманда прадстаўлена дзвюма школамі - Мінска і Наваполацка. Спартсмены ў катэгорыі Open выступяць у фігурным катанні, слаламе і скачках з трампліна. Цяперашні старт - гэта яшчэ і магчымасць атрымаць пуцёўку на кантынентальнае першынство. Беларусы - дзеючыя чэмпіёны Еўропы ў камандным заліку ў катэгорыях да 15 і 19 гадоў. 

Два дні  інтэрнацыянальная судзейская каманда - Беларусь, Германія, Ізраіль - будзе працаваць на чэмпіянаце. Адкрые спаборніцкую праграму фігурнае катанне. Дарэчы, нядаўна ў гэтым відзе змяніліся  правілы. Калі раней час выступлення быў абмежаваны (20 секунд), то зараз на дыстанцыі трэба паказаць розныя фігуры - ацэнкі за 14 з іх пойдуць у залік. А прадоўжыць дзень  слалам. Ужо ў нядзелю  самае відовішчнае - скачкі з трампліна. 

Так што запрашаем на Пціч  падтрымаць нашых атлетаў.