Беларускія весляры сёння пазмагаюцца за медалі чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ

23 августа 2019

Добрых навін чакаем сёння з чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ. Марына Літвінчук і Вольга Худзенка выступяць у фінальным заездзе байдарак-двоек на двухстах метрах. За медалі на аналагічнай дыстанцыі будзе змагацца і наша каноэ-двойка ў складзе Глеба Саладухі і Дзяніса Махлая. Алёна Наздрова выйдзе на старт у фінале заезду каноэ-адзіночак на пяцістах метрах. А Мікіта Борыкаў - у заездзе байдарак. Нарэшце, наша мужчынская чацвёрка-байдарка выступіць у фінале на дыстанцыі 1000 метраў. Усе вырашальныя заезды пройдуць у вячэрняй сесіі, прамая трансляцыя якой пачнецца на "Беларусь 5" у 16:10. У гэты ж час глядзіце спаборніцтвы на "Беларусь 5. Інтэрнэт".