А зараз пра зборную пераможцаў і самы медальны від спорту ў Беларусі.
Нашы весляры на байдарках і каноэ трыумфальна вярнуліся з чэмпіянату свету ў дацкім Капенгагене. 8 узнагарод: 4 залатыя, 2 сярэбраныя і 2 бронзавыя заваявалі атлеты на планетарнай рэгаце. З бліскучым выступленнем нацыянальную каманду павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Беларуская флатылія прадэманстравала фенаменальныя хуткасці і фізічную падрыхтоўку. Наша здымачная група сустрэла весляроў у аэрапорце.
Крысціна Камыш растлумачыць, чаму такія вынікі заслугоўваюць асаблівай павагі (відэа).













