Беларускія грацыі заваявалі 7 узнагарод у Будапешце

10 августа 2015

Сем узнагарод заваявалі беларускія грацыі на пятым этапе Кубка Свету па мастацкай гімнастыцы, які завяршыўся ў Будапешце. Меліціна Станюта выйграла 4 бронзавыя медалі: у мнагаборстве, у практыкаванні з булавамі, мячом і абручом. Трэцяе месца і ў актыве Кацярыны Галкінай у практыкаванні са стужкай. Зборная Беларусі ў групавых практыкаваннях выйграла дзве сярэбраныя ўзнагароды. Шосты этап Кубка свету з 14 па 18 жніўня прыме балгарская Сафія.