Беларускія гімнасткі заваявалі 8 медалёў этапу Кубка свету ў Ташкенце

18 апреля 2021
Россыпам узнагарод парадавалі беларускія гімнасткі па выніках этапу Кубка свету, які прайшоў у Ташкенце. За два дні нашы грацыі выйгралі 8 медалёў, у тым ліку і ў алімпійскім відзе праграмы - мнагабор'і. Уладальніцамі бронзы стала Анастасія Салас і наша каманда групавічак. А ўжо сёння гімнасткі разгулялі медалі ў асобных відах. Золата ў Аліны Гарнасько ў практыкаванні са стужкай. 

Акрамя гэтай узнагароды,  Гарнасько выйграла дзве бронзы за практыкаванні з мячом і булавамі. Яшчэ адно трэцяе месца ў Анастасіі Салас за кампазіцыю з абручом. На вышэйшую прыступку п'едэстала пашаны падняліся нашы групавічкі  за практыкаванне з трыма абручамі і дзвюма булавамі. Акрамя таго, серабро нашы дзяўчаты выйгралі і за пяць мячоў.