Беларускія гандбалісты перамаглі Румынію ў рамках чэмпіянату Еўропы

8 апреля 2013

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе выйграла ў каманды Румыніі ў чарговым матчы адборачнага цыкла чэмпіянату Еўропы – 2014. Сведкамі гэтай перамогі сталі поўныя трыбуны мінскага Палаца спорту. На матчы прысутнічаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Лепшым у складзе беларусаў стаў капітан каманды Сяргей Рутэнка, на рахунку якога 14 галоў. Фінальны лік – 31:25. У шостай адборачнай групе беларусы зараз займаюць другое месца. Наперадзе ў каманды паядынак з лідарамі групы – ісландцамі.