Гэтая перамога зрынула ў шок усіх аматараў шатландскага футбола. Упершыню за апошнія 40 гадоў шатландцаў абгулялі дома. Героямі гэтага матча сталі гульцы футбольнага клуба Мінск. За дзве гадзіны беларуская каманда з відавочнага аўтсайдара ператварылася ў пераможцаў. І сёння раніцай беларускія футбалісты вярнуліся ў Мінск.
Пра тое, як гэта было, з Шатландыі перадае Павел Капуцкі. Калі б у Мінску на футбол хадзілі гэтак жа, як у шатландскім гарадку Перт, то беларускай сталіцы спатрэбілася б арэна на 400 тысяч чалавек. Тут стадыён наведвае кожны пяты жыхар, 10-тысячныя трыбуны Макдаярміт Парк запаўняюцца рэгулярна. І гэта пры сярэднім кошце на білет 25 фунтаў. Ці 350 тысяч беларускіх рублёў.
Знакамітыя шатландскія кілты - як святочны касцюм. У звычайны дзень яго ніхто з мясцовых жыхароў насіць не стане. А вось футбол як раз той выпадак.
У фаварыцкім статусе Сент-Джонстана не сумняваліся ні букмекерскія канторы, ні, тым больш, шатландскія. У Беларусі брытанцы выйгралі ў першым матчы і неабдумана зрабілі далёка ідучыя высновы.
Яны не прайграюць дома? Тады мы будзем першымі. Гэтыя словы галоўны трэнер Мінска Вадзім Скрыпчанка вымавіў больш чым за тыдзень да матча ў Шатландыі. А потым ён разам са сваёй камандай адправіўся ў Злучанае Каралеўства і ажыццявіў тое, што анансаваў.
Пасля матча ў Гродне трэнер Сент-Джонстана Томі Райт абвінаваціў Скрыпчанку ў нявыхаванасці, маўляў, той не паціснуў брытанцу руку пасля фінальнага свістка. Хоць перад гэтым сам быў некарэктны. Беларускі настаўнік паабяцаў, што ў Шатландыі абавязкова паглядзіць у вочы апаненту.
За 15 хвілін да канца асноўнага часу сербскі легіянер Мінска Мілаш Рніч зрыньвае публіку ў шок. 1:0 - перамога. Шатландцы не прайгравалі на сваім полі 42 гады.
Прайшлі далей мінчане дзякуючы ўдалай серыі пенальці. Усё, што маглі зрабіць шатландскія фаны, - асвістаць нашых футбалістаў.
Замест свята ў Перце здарылася маленькая футбольная жалоба. Удакладніць - ці быў поціск рукі, у Томі Райта мы не змаглі: у прэс-цэнтры прарвала трубу, а на вуліцы чарга па інтэрв'ю з трэнерам была занадта вялікай.
Зараз Мінск наша адзіная еўракубкавая надзея. Дынама, БАТЭ і Шахцёр з барацьбы выбылі. Для таго, каб забяспечыць беларускім балельшчыкам паўнавартасную футбольную восень, трэба зрабіць яшчэ адзін крок.














