Беларускія фрыстайлісты заваявалі два медалі юніёрскага чэмпіянату свету

4 апреля 2017

Змена ёсць. Беларускія фрыстайлісты заваявалі два медалі юніёрскага чэмпіянату свету, які праходзіць у італьянскім Ч’еза Ін Валмаенка. Дзмітрый Мазуркевіч выйграў золата, а Павел Дзік стаў сярэбраным прызёрам.