Беларускія фрыстайлісты выйгралі 2 медалі першага ў сезоне Кубка чэмпіёнаў

4 февраля 2023

Яркія эмоцыі з марознага Краснаярска падарылі 4 лютага ўсім аматарам фрыстайла беларускія лыжныя акрабаты. У неафіцыйнай сталіцы Сібіры стартаваў першы этап міжнароднага Кубка чэмпіёнаў. У барацьбе за ўзнагароды акрамя нашых фрыстайлістаў сышліся наймацнейшыя спартсмены з Расіі і маладая каманда Казахстана.

Праўда, і ў беларускай зборнай самаму вопытнаму Паўлу Дзіку ўсяго дваццаць чатыры. Пры гэтым канкурэнтаздольнасць і амбіцыйнасць беларусаў адзначаюць нават самыя тытулаваныя сапернікі.

Два медалі - гэта вынік індывідуальных спаборніцтваў, а 5 лютага яшчэ і камандны турнір. Падрабязнасці ў Алены Гарэльчык (відэа).