Беларускія фрыстайлісты вярнуліся з амерыканскага Лейк-Плэсіда

22 января 2018

Каля гадзіны таму беларускія фрыстайлісты вярнуліся з заключных этапаў Кубка свету з амерыканскага Лейк-Плэсіда, дзе Антон Кушнір і Ганна Гуськова выйгралі сярэбраныя медалі.

Усяго за сезон беларусы заваявалі 8 узнагарод.

Ужо 26 студзеня нашы фрыстайлісты вылецяць на трэніровачны збор у Японію. Пасля адправяцца ў Пхёнчхан. На сёння ў нас 6 ліцэнзій: 3 у жанчын і 3 у мужчын.