Беларускія фрыстайлісты сёння пазмагаюцца за ўзнагароды планетарнага форуму

10 марта 2017

Прайшлі кваліфікацыю на чэмпіянаце свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы. У жаночых спаборніцтвах адзіная прадстаўніца Беларусі Аляксандра Раманоўская з-за дрэннага надвор'я не змагла ўдала прызямліцца ні ў адной з дзвюх проб. У мужчын Максім Гусцік і Станіслаў Гладчанка трапілі ў лік дванаццаці лепшых дзякуючы ўдалым другім падыходам. Сёння яны пазмагаюцца за ўзнагароды планетарнага форуму. Прамая трансляцыя фіналаў (спачатку жаночага, затым мужчынскага) пачнецца ў 21:25 на тэлеканале "Беларусь 5".