Без часу на паўнавартасны адпачынак. Беларускія фрыстайлісты пасля трох этапаў Кубка свету і трэніровачнага збору ў Фінляндыі на тыдзень зазірнулі дадому. Праўда, навагоднія святы трэніроўкам не перашкодзяць. Каманда прадоўжыць рыхтавацца на спецыяльна ўсталяванай лонжы на веладроме "Мінск-Арэны" і ў цэнтры фрыстайлу. Сёння ў Мінск з Ізраіля павінен вярнуцца і алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір, які прайшоў неабходны курс лячэння.
Нагадаем, па выніках трох этапаў нашы лыжныя акрабаты выйгралі тры медалі – золата ў Ганны Гуськовай, серабро - у Максіма Гусціка і бронза - у Антона Кушніра. Аднак галоўны старт у сезоне - гэта, безумоўна, Алімпійскія гульні.
Ужо 3-га студзеня беларускія фрыстайлісты адправяцца на чарговы этап Кубка свету ў Маскву, пасля чаго каманду чакае серыя амерыканскіх турніраў.













