Беларускія экіпажы працягваюць барацьбу ў ралі-рэйдзе Шаўковы шлях

12 июля 2013

Па выніках праходжання чатырох этапаў каманды МАЗ-СПОРТаўта упэўнена замацаваліся ў першай дзясятцы. Экіпаж Аляксандра Васілеўскага фінішаваў на шостым месцы і зараз займае сёмы радок у генеральнай класіфікацыі. Экіпаж Сяргея Вязовіча фінішаваў сёмым, адпаведна заняўшы чацвёртае месца ў генеральнай класіфікацыі.