Беларускія экіпажы прабіліся ў паўфіналы чэмпіянату свету па акадэмічным веславанні

2 сентября 2015

Адразу тры беларускія экіпажы сёння прабіліся ў паўфіналы чэмпіянату свету па акадэмічным веславанні, які гэтымі днямі праходзіць у Францыі: Станіслаў Шчарбачэня ў заездзе адзіночак у мужчын і Таццяна Кухта ў аналагічнай дысцыпліне ў жанчын, а таксама двойка парная Кацярына Карстэн - Юлія Бічык. У пятніцу пройдуць паўфіналы. Траплянне ў галоўны заезд гарантуе экіпажам алімпійскія ліцэнзіі.