Беларускія дзюдаісты заваявалі шэсць медалёў на міжнародным турніры European Оpen

13 сентября 2016

Беларускія дзюдаісты заваявалі шэсць медалёў на міжнародным турніры European Оpen, які завяршыўся ў Таліне. У актыве Аляксандра Вахавяка золата. Серабро камандзе прынеслі Марына Слуцкая і Віктар Ларчанка. Ігар Жукаў, Даніэла Казаной і Уладзіслаў Цярпіцкі - бронзавыя прызёры спаборніцтваў: наступны турнір для беларускіх дзюдаістаў - юніёрскі чэмпіянат Еўропы.