Беларускія баксёры ўступаюць у барацьбу на II Еўрапейскіх гульнях

22 июня 2019
Напярэдадні адбыліся першыя папярэднія паядынкі ў пяці вагавых катэгорыях. Аднак нашы атлеты пачынаюць свой шлях да фіналаў сёння. Уважліва сочым за вагавай катэгорыяй да 69 кілаграмаў - Яўген Даўгалявец пазмагаецца з прадстаўніком Ізраіля Міраславам Ішчанкам. У вазе да 75 выступіць Вадзім Панкоў. А ў вазе да 60 -  Дзмітрый Асанаў. Узровень сапернікаў, прызнаюцца ўдзельнікі, вельмі высокі.

За трансляцыямі бокса ўважліва сачыце ў сетцы вяшчання тэлеканалаў "Беларусь 2" і "Беларусь 5",  а таксама "Беларусь 5. Інтэрнэт".