Беларускія біятланісты заваявалі другую ўзнагароду на юніёрскім чэмпіянаце свету

27 февраля 2017

Беларускія юнакі - бронзавыя прызёры эстафетнай гонкі 3 па 7,5 км на юніёрскім чэмпіянаце свету па біятлоне.

Наша каманда, за якую беглі Кірыл Цюрын, Ілья Аўсеенка, Дзмітрый Лазоўскі, скарыстала 8 дадатковых патронаў. Перамогу атрымалі нарвежцы. Другое месца ў расіян.