Беларускія біятланісты ў поўным складзе і без праблем са здароўем сёння раніцай вылецелі на навучальна-трэніровачны збор у аўстрыйскі Рамзау. Трэніравацца нашы спартсмены ў гэтым біятлонным цэнтры будуць да 2 студзеня, пасля чаго адправяцца на кубкі свету і IBU, якія адбудуцца 5 студзеня.
Падрабязней пра справы ў камандзе і магчымы ўдзел Дар'і Домрачавай у найбліжэйшых стартах глядзіце ў праграме "Арэна" сёння ў 19:20 на "Беларусь 1".













