Беларускія біятланісты не трапілі ў гонку праследавання па выніках спрынтарскай гонкі на этапе Кубка свету

15 декабря 2017

Ні адзін з беларускіх біятланістаў не трапіў у гонку праследавання па выніках спрынтарскай гонкі на этапе Кубка свету ў Ансі. Лепшы з нашых Дзмітрый Абашаў з трыма промахамі заняў 71 месца, Антон Смольскі - 90-ы, Раман Ялётнаў - 95-ы. У абодвух па 4 промахі. Перамогу ў гонцы святкаваў нарвежац Ёханес Бо, Мартэн Фуркад прайграў яму 21 секунду.