Беларускія біятланісткі сёння выйдуць на жаночую індывідуальную гонку

15 февраля 2017

Пасля двух дзён адпачынку на чэмпіянаце свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хахфільцэне аднаўляюцца спаборніцтвы. Сёння ў праграме жаночая індывідуальная гонка на 15 кіламетраў. Першай з беларусак на дыстанцыю адправіцца Ірына Крыўко. У яе 5-ы нумар. Дар'я Юркевіч пакіне стартавыя вароты 22-й, Надзея Скардзіна - 64-й. Дар'я Домрачава ўступіць у барацьбу адной з апошніх - 91-й. Усяго ў гонцы выступяць 99 біятланістак. 

Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5" пачнецца ў 16:20.