Беларускія байдарачнікі і канаісты заваявалі 4 медалі

13 мая 2013
1 золата, 2 срэбры, 1 бронза на першым этапе Кубка свету, які прайшоў у венгерскім Сегедзе. Золата ў спаборніцтве байдарак-адзіночак на 5000 м выйграў Алег Юрэня. Ён жа стаў таксама срэбным прызёрам на 1000 м. Другое месца і ў мужчынскай каноэ-двойкі (Дзмітрый Рабчанка, Аляксандр Валчэцкі) на дыстанцыі 200 м. Бронзу заваяваў экіпаж жаночай байдаркі-чацвёркі (Вольга Худзенка, Надзея Папок, Маргарыта Цішкевіч, Аляксандра Грышина) на дыстанцыі 500 м.