Беларускія байдарачнікі і канаісты вядуць барацьбу за алімпійскія ліцэнзіі

21 августа 2015

Беларусы заваявалі права выступіць у шасці фіналах катэгорыі А па выніках першага дня чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ. Адзначым, што спартсмены вядуць барацьбу за алімпійскія ліцэнзіі. Сярод байдарачнікаў у вырашальных заездах выступяць Алег Юрэня, Вольга Худзенка і двойка Раман Пятрушэнка - Віталь Бялько. У канаістаў у фіналах выступяць жаночы і мужчынскі дуэты Каміла Бобр - Дарына Касцючэнка, Дзмітрый Рабчанка - Аляксандр Валчэцкі, сярод адзіночак за ўзнагароды пазмагаецца Арцём Козыр. У 16:55 прамую трансляцыю з Італіі пачне тэлеканал "Беларусь 5".