Беларускія батутысты заваявалі 13 медалёў чэмпіянату Еўропы

3 мая 2021

Залатую ўзнагароду чэмпіянату Еўропы па скачках на батуце выйграў беларус Алег Рабцаў. Серабро на рахунку алімпійскага чэмпіёна Уладзіслава Ганчарова. Раней Ганчароў і Рабцаў занялі першае месца ў сінхронных скачках. Акрамя таго, Іван Літвіновіч, Алег Рабцаў, Уладзіслаў Ганчароў і Аляксей Дудараў першынствавалі ў камандным турніры. Усяго ж з улікам юніёрскіх спаборніцтваў на рахунку нашай каманды 13 узнагарод.