Беларускія батутысты выйгралі два золата II Еўрапейскіх гульняў

25 июня 2019
Пераможныя навіны апошняй гадзіны прыйшлі з "Мінск-Арэны". Беларускія батутысты выйгралі два золата II Еўрапейскіх гульняў. Чэмпіёнкамі ў жаночых сінхронных скачках сталі Ганна Ганчарова і Марыя Махарынская. А Уладзіслаў Ганчароў ў чарговы раз пацвердзіў свой сусветны клас, выйграўшы індывідуальныя спаборніцтвы.

З перамогай беларускіх батутыстаў павіншаваў Кіраўнік дзяржавы. Увесь дзень у спарткомплексе працуе наша здымачная група. На прамую сувязь з намі выходзіць Крысціна Камыш (відэа).