Беларускія батутысты засталіся без узнагарод чэмпіянату свету ў жаночых сінхронных скачках і мужчынскім асабістым турніры. Лепшым нашым дуэтам аказаліся Ганна Гарчанок і Марына Лось, якія спыніліся за крок ад п'едэстала. Сярод мужчын у фінал прабіўся толькі Уладзіслаў Ганчароў, але ў выніковых спаборніцтвах ён паказаў толькі 8 вынік. Сёння ў пары з Мікалаем Казаком ён выступіць у фінале сінхронных скачкоў. У дадатак за выхад у фінал асабістых спаборніцтваў будуць ваяваць нашы дзяўчаты.














