Беларускія баскетбалісткі паехалі на чэмпіянат Еўропы ў дывізіёне Б вельмі матываванымі

16 июля 2018

Беларускія баскетбалісткі паехалі на чэмпіянат Еўропы ў дывізіёне Б вельмі матываванымі, а стартавая няўдача з чэшкамі толькі падштурхнула каманду. Такім меркаваннем пасля прылёту зборнай падзялілася галоўны трэнер Вольга Подабед. Нагадаем, беларускі ўпершыню за 4 гады прабіліся ў дывізіён А і сталі другімі на турніры, саступіўшы ў фінале зборнай Чэхіі.

Настаўнік баскетбалістак не выключае той факт, што некаторыя гульцы змогуць у будучыні папоўніць рады нацыянальнай зборнай.

Ужо на гэтым тыдні мы будзем хварэць за нашу каманду сярод баскетбалістак да 17 гадоў, якія будуць выступаць на дамашнім чэмпіянаце свету. На групавым этапе беларускам трэба будзе згуляць супраць каманд Францыі, Японіі і Калумбіі.