Беларускія баскетбалісткі пераможна пачалі юніёрскі чэмпіянат свету ў Мінску

22 июля 2018

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе да 17 гадоў на старце хатняга чэмпіянату свету ледзь не выпусціла перамогу ў гульні з Калумбіяй.

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе да 17 гадоў на старце хатняга чэмпіянату свету ледзь не выпусціла перамогу ў гульні з Калумбіяй.

На апошніх секундах паўднёваамерыканкі зраўнялі лік - 67:67. Але ў авертайме родныя сцены гаспадыням дапамаглі. Вынік - вікторыя 79:75. Дарэчы, нягледзячы на выступленне ў групе, усе чатыры каманды будуць гуляць у плэй-оф. Таксама ў нашым квартэце японкі і францужанкі. Ад пазіцыі будзе залежаць толькі сапернік у 1/8 фіналу турніру.

Максім Рыжанкоў, старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола:

"Насамрэч гэта свята для ўсёй баскетбольнай нашай грамадскасці. Гэта вялікі шанец нашым дзяўчынкам, прычым усіх узростаў, убачыць баскетбол класны, сусветны, убачыць, да чаго трэба цягнуцца і за якімі зоркамі ісці. Я вельмі спадзяюся, што на гэтых гульнях зазіхацяць і нашы зоркі, а не толькі зоркі замежныя. І наогул, я вельмі рады, што Мінск усё часцей становіцца сталіцай вось такіх выдатных міжнародных спаборніцтваў. Вельмі добра".

Ужо сёння наша каманда правядзе другі матч групавога этапу. У саперніках - зборная Японіі. Гэтую сустрэчу таксама ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5", пачатак у 20:30 у сталічным Палацы спорту. Заключны матч перад плэй-оф беларускі правядуць 24 ліпеня супраць францужанак.