Беларускія атлеты заваявалі тры медалі на чэмпіянаце свету па самба ў Бухарэсце

10 ноября 2018
У вагавой катэгорыі да 90 кілаграмаў Аляксей Сцепанькоў заваяваў сярэбраную ўзнагароду. Бронзавымі прызёрамі сталі Аляксандр Кокша і Кацярына Пракапенка. Сусветны форум у сталіцы Румыніі працягваецца. Нагадаем, самба ўваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў. У чэрвені наступнага года ў мінскім Палацы спорту будзе разыграна 18 камплектаў узнагарод.