Беларускія атлеты завяршаюць спаборніцтвы на Паралімпійскіх гульнях

18 марта 2018

12 медалёў, у тым ліку 4 залатыя, і 8 месца ў агульнакамандным заліку. З такім вынікам беларускія атлеты завяршаюць спаборніцтвы на Паралімпійскіх гульнях. Сёння нашы лыжнікі - Яўген Лук’яненка, Святлана Саханенка, Валянціна Шыц і Васіль Шаптабой - сталі пятымі ў змяшанай эстафеце. 4 месца ў адкрытай эстафеце занялі Юрый Голуб, Мікіта Ладзесаў і Лідзія Графеева.

Ужо ў 2 гадзіны па Мінску ў Пхёнчхане пачнецца цырымонія закрыцця XII Паралімпійскіх гульняў .