Нашы дзяўчаты выкарысталі ўвогуле 5 дадатковых патронаў і ўсе пры стральбе стоячы. Адзіная сярод беларускіх біятланістак, у якой нуль у графе прамахаў, - гэта Дар'я Домрачава. Перамогу ў эстафеце святкавалі немкі, другія - нарвежкі, чэшскія біятланісткі - трэція.
Завершыцца этап Кубка свету эстафетай сярод мужчын. Зборную Беларусі тут прадставяць Уладзімір Чапелін, Максім Варабей, Дзмітрый Абашаў і Сяргей Бачарнікаў. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" пачнецца ў 13:35.













