Беларуская велагоншчыца Алена Амялюсік займае 11 месца генеральнай класіфікацыі Ля Рут Франсе

8 Жніўня 2013

Пасля чатырох этапаў веламнагадзёнкі Ля Рут Франсе беларуская велагоншчыца Алена Амялюсік займае 11 месца генеральнай класіфікацыі. Лідару гонкі шведцы Алене Ёхансан Амялюсік, якая выступае за італьянскую каманду Be pink, прайграе ўсяго 14 секунд. Фінішуе веламнагадзёнка 10 жніўня.